wd wp Пошук:

Ян Цеханоўскі

Ян Цеханоўскі (30 сакавіка 1888, в. Якімаўка, Гомельшчына — 5 кастрычніка 1938, Ашмяны) — нацыянальны дзеяч Заходняй Беларусі, педагог, дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі.

Біяграфія

Скончыў Мінскую настаўніцкую семінарыю. Два гады вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1909 годзе ў Мінску ажаніўся з Ксеніяй Баландовіч. У 1914 г. скончыў адукацыю і працаваў выкладчыкам спецыяльных прадметаў. Ад 1 жніўня 1918 да 1921 гг. быў дырэктарам рэальнае школы ў Ракаве. У 1921 за нацыянальную патрыятычную дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у Наваградак. Ад 1 верасня 1921 года быў абраны дырэктарам Навагрудскай беларускай гімназіі. З-за пераследу польскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у 1927. Пасля 14-гадовай напружанай працы ў арганізаванай ім беларускай школе быў пераведзены польскімі ўладамі ў Ашмяны. Аднойчы падбухтораная банда хуліганаў напала на Яна Цеханоўскага і моцна яго знявечыла. У кастрычніку 1938 года Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх могілках разам з памёршай пазней жонкай — былой настаўніцай гімназіі Ксеніяй Баландовіч.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Ашмянах
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка