wd wp Пошук:

Ян Паплонскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паплонскі. Ян Тэадор Дамінік Вільбутовіч-Паплонскі (16 лістапада 1819, Відзы — 28 лістапада 1885, Варшава) — педагог, навуковец і арганізатар педагагічнай справы.

Біяграфія

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Відзах, з 1832 года — у Вільні ў гімназіі. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце на філасофска-гістарычным факультэце. У 1840 годзе стаў кандыдатам філасофіі.

Працаваў выкладчыкам у многіх навучальных установах Варшавы, займаўся навуковай дзейнасцю. У 1853—1859 гадах на адміністрацыйнай працы: з’яўляўся цэнзарам Варшаўскага камітэта цэнзуры, служыў у кураторыі Варшаўскай навучальнай акругі, выконваў абавязкі дырэктара школы выяўленчага мастацтва і музыкі. У 1859—1867 гадах выкладаў у Варшаўскай Духоўнай Акадэміі мову і літаратуру, з 1864 года — прафесар Галоўнай школы, з 1869 года — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Асноўнай тэмай яго навуковай дзейнасці быў вузкі раздзел мовазнаўства і параўнанне слоў у розных мовах. Найбольшую вядомасць атрымаў як дырэктар Інстытута глуханямых і сляпых, шмат зрабіў для сеткі падобных устаноў Польшчы. Ва ўніверсітэце стварыў педагагічны музей, батанічны сад, рэдагаваў часопіс, шмат друкаваўся, пісаў апавяданні для дзяцей. Дзейнасць Паплонскага атрымала еўрапейскую вядомасць. Неаднаразова ён выбіраўся членам-карэспандэнтам таварыства гісторыі і старажытнасці Расіі ў Маскве, Парыжскай Акадэміі Навук.

Пахаваны ў Варшаве. У 1886 годзе ў інстытуце адкрыты помнік-бюст Паплонскаму.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Відзах
Катэгорыя·Педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Публіцысты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада