wd wp Пошук:

Ян Мандэйн

Ян Мандэйн (нідэрл.: Jan Mandyn, Jan Mandijn; 1500/1502, Харлем — 1559/1560, Антверпен) — нідэрландскі мастак эпохі Рэнесансу і паўночнага маньерызму.

Яна Мандэйна адносяць да групы антверпенскіх мастакоў — паслядоўнікаў Іераніма Босха (Пітэр Хейс, Херы мет дэ Блес, Ян Веленс дэ Кок), якія працягвалі традыцыі фантастычных малюнкаў і заклалі асновы так званага паўночнага маньерызму ў супрацьлегласць італьянскаму.

Аўтарства карцін, якія прыпісваюцца Мандэйну, акрамя «Спакусаў св. Антонія», дакладна не ўстаноўлена. Лічыцца, што Мандэйн быў непісьменным і таму не мог пакінуць на сваіх «Спакусах» подпісы гатычным шрыфтам. Мастацтвазнаўцы мяркуюць, што ён проста змаляваў подпіс з гатовага ўзору.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129744735 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Jan Mandijn , aka Jan Mandyn // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Мастакі маньерызму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1500 годзе
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Паўночнае Адраджэнне
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1560 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харлеме
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта