Ян Кароль Белазор (1596 — 10 лютага 1631) — духоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Германіі i Італіі.
Кусташ віленскі, каралеўскі сакратар, да 1630 рэгент меншай канцылярыі ВКЛ, рэферэндар духоўны ВКЛ з 1630.
Сын Станіслава Белазора, упіцкага падкаморага, і Дароты Войны, дачкі кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны.
Брат упіцкага падкаморага Габрыэля Белазора і упіцкага земскага маршалка Крыштафа Белазора.