У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карп. Ян Зыгмунт Карп (польск.: Jan Zygmunt Karp; каля 1680 — каля 1740) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава.
У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў ваяваў супраць шведаў у Жамойці і Курляндыі, з 1710 года палкоўнік, з 1720 года генеральны крыгскамісар (галоўны кватэрмайстар) войска ВКЛ.