Ян Герытс ван Бронкхарст (таксама Бронхарст; 1603—1661) — нідэрландскі мастак і гравёр Залатога стагоддзя.
Па словах Арнольда Хоўбракена, ван Бронкхарст у адзінаццацігадовым узросце вучыўся ў гравёра па шкле Вербурга ва Утрэхце. Ён працаваў з ім на працягу 6 месяцаў з двума іншымі шкларобамі з Утрэхта. Працаваў у Арасе у шкловара Пеэтэра Мэціса. Праз шэсць месяцаў ён працягнуў шлях у Парыж у 1620 годзе, дзе працаваў са шклом, вярнуўся ва Утрэхт у 1622 годзе, дзе Карнеліс ван Пуленбург навучыў яго маляваць. У 1626 годзе ён ажаніўся з Каталінцье ван Ноарт. Ён часта наведваў майстэрню Герарда ван Хонтхарста. У 1647 годзе пераехаў у Амстэрдам, дзе стварыў вітражы.