wd wp Пошук:

Ян Гакарт

Ян Гакарт (нідэрл.: Jan Hackaert; 1 лютага 1628, Амстэрдам — пасля 1685) — галандскі жывапісец і гравёр Залатога веку Нідэрландаў. Адзін з вядомых прадстаўнікоў галандскага пейзажнага жывапісу XVII стагоддзя.

Біяграфія

Жыў і працаваў у Амстэрдаме. У 1653—1658 гадах наведаў Германію, Швейцарыю і Італію, пісаў пейзажы, якія адрозніваюцца цудоўнай лінейнай і паветранай перспектывай і цеплынёй тону. Фігуры людзей і жывёл у яго карцінах нярэдка выконвалі А. Ван дэ Велдэ і І. Лінгельбах. Жыў у Гаазе.

Найлепшыя з яго твораў знаходзяцца ў Амстэрдамскім Рэйксмюсеуме («Ясеневая алея» з фігурай А. Ван дэ Велдэ, «Гарысты ландшафт» і інш.), у калекцыі Ліхтэнштэйна, мюнхенскай Пінакатэцы, у Вене, у Капенгагенскай, Франкфурцкай і Дрэздэнскай галерэях («Паляўнічыя ў парку»), у Эрмітажы («Паляванне на аленяў», з фігурай І. Лінгельбаха) і ў некаторых іншых музеях.

Акрамя карцін, Ян Гакарт пакінуў значную колькасць алоўкавых і акварэльных малюнкаў і шэсць аквафортных гравюр, выкананых у манеры Антоні Ватэрло.

Сам пісаў пейзажныя фоны для іншых мастакоў, такіх як Нікаласа Пітэрса Берхема і А. Ван дэ Велдэ.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544268 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544268 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. Jan Hackaert // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Акварэлісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Гравёры Нідэрландаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Памерлі ў 1685 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1628 годзе