wd wp Пошук:

Ян Аселейн

Ян (Жан, Янус) Аселейн, вядомы па мянушцы Маленькі краб (Crabbetje, Krabbetje) (каля 1610, Дзьеп, Францыя — 1 кастрычніка 1652, Амстэрдам) — мастак і малявальшчык Залатога стагоддзя галандскага жывапісу. Пейзажыст, анімаліст, баталіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дзьепе ў сям’і французскага гугенота Жана Аселейна. У 1621 годзе з сям’ёй перасяліўся з Францыі ў Амстэрдам. Вучыўся ў Эсаяса ван дэ Вэлдэ. Падарожнічаў па Францыі і Італіі. У 1635—1642 жыў у Рыме, дзе стаў членам таварыства мастакоў «Пералётныя птушкі». У ліку яго вучняў — Жак Куртуа, якому ў 1640 годзе ў Фларэнцыі мастак даваў урокі батальнага жывапісу, і Фрэдэрык дэ Мушэрон.

Зноскі

  1. Jan Asselijn — 1999.
  2. Jan Asselyn
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1652 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзьепе