wd wp Пошук:

Ян Андрэй Красінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красінскі. Ян Андрэй Красі́нскі (польск.: Jan Andrzej Krasiński; 14 жніўня 1550, в. Шчукі, Мазовія — 13 красавіка 1612) — польскі гісторык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхты. Вучыўся ў Венскім і Рымскім езуіцкіх калегіумах, універсітэце ў Балонні (1570—72). 3 сярэдзіны 1570-х г. у Рэчы Паспалітай, займаў розныя царкоўныя пасады, прыдворны караля Стафана Баторыя. Суправаджаў яго ў час Лівонскай вайны (1558—83), выконваў дыпламатычныя даручэнні. У 1573 апублікаваў прамову аб выбранні на трон Генрыка Валезы (панегірык каралю і Францыі). Для яго напісаў галоўную сваю працу «Палонія» — першае друкаванае палітыка-геаграфічнае апісанне Рэчы Паспалітай. Кніга вызначалася змястоўнасцю і багаццем матэрыялу, у ёй аўтар ухваляў дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай як шляхецкай рэспублікі. Твор адыграў значную ролю ў фарміраванні на Захадзе ўяўленняў пра Рэч Паспалітую. Нарыс Я. А. Красінскага пра Лівонскую вайну не захаваўся.

Зноскі

  1. 1 2 Jan Andrzej Krasiński
  2. Jan Krasinski // opac.vatlib.it
  3. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1550 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1612 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных