wd wp Пошук:

Ян Агінскі

Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч. Быў выхаваны ў праваслаўі, але пасля стаў каталіком[2].

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраць туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683. Ён памёр 24 лютага 1684 г. у Кракаве пасля вяртання з ваеннай экспедыцыі[2].

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў ён заснаваў у 1679 годзе францішканскі кляштар ў сваім маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце[2].

Сям’я

Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей

Другі раз ажаніўся ў 1660 з Яанай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-jacek-oginski-h-wlasnego
  2. 1 2 3 4 Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Род Агінскіх
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1684 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1619 годзе
Катэгорыя·Маршалкі земскія ваўкавыскія
Катэгорыя·Харунжыя ваўкавыскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Пісары польныя літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1625 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падваяводы віленскія
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных