wd wp Пошук:

Яніна Каханоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каханоўская. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шабуня. Яніна Каханоўская (дзяв. Шабуня; 26 лістапада 1905, Мінск — 16 ліпеня 2005, Нью-Ёрк, ЗША) — беларуская грамадская дзяячка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Аляксандра Апалінаравіча Шабуні і Эміліі з Луцкевічаў, малодшай дачкі Яна Баляслава, сястры беларускіх дзеячаў Івана і Антона Луцкевічаў. Мела малодшага брата Эдварда[1]. У першым шлюбе з Вадзімам Каралёвым, пара разышлася пасля здрады мужа. Каралёў ажаніўся другі раз з архітэктарам Наталляй Макляцовай. Другі муж Яніны, Лявон Федаровіч, шмат выпіваў[1].

Яніна Шабуня з маці Эміліяй каля дома Луцкевічаў у Мінску. 1940-я.

Скончыла Мінскую польскую гімназію і агульнаадукацыйныя курсы, працавала медыцынскай лабаранткай[2].

З 1944 года ў эміграцыі, спачатку ў Германіі, потым у ЗША. Пасялілася ў Нью-Ёрку[2]. Узяла сабе і дзецям прозвішча Каханоўская ад Аўгена Калубовіча (Каханоўскага), хоць шлюбу яны не афармлялі[1].

Брала ўдзел у дзейнасці БАЗА (сакратар Галоўнай управы), уваходзіла ў кіраўніцтва жаночых структураў арганізацыі, а таксама ва ўправы Нью-Ёркскага і Манхэтанскага аддзелаў. Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус» і БІНІМа[2].

Памерла 16 ліпеня 2005 года. Пахаваная разам з маці ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Сям’я

Ад першага шлюбу з Вадзімам Каралёвым мела дачку Юлію (у шлюбе Андрусішына). Ад другога мужа Лявона Федаровіча мела дачку Элеанору (у шлюбе Норык). З Аўгенам Калубовічам (Каханоўскім) дзяцей не мела. Сын дачкі Юліі, Данчык (Багдан Андрусішын), стаў вядомым беларускім спеваком[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Родавы пярсцёнак Луцкевічаў. 10.10.2015
  2. 1 2 3 Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Асобы