wd wp Пошук:

Янэк Вішнеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вішнеўскі.

Партрэтны фотаздымак Янэка Вішнеўскага на яго магіле
Польскія хваляванні 1970 ў Гдыні: дэманстранты нясуць цела Янэка Вішнеўскага (сапраўднае імя — Zbyszek Godlewski) на дзвярах.

Янэк Вішнеўскі (польск.: Zbigniew Eugeniusz Godlewski польск.: Janek Wiśniewski 3 жніўня 1952, Зялёна Гура — 17 снежня 1970, Гдыня) — персанаж паэмы «Балада пра Янэка Вішнеўскага», прататыпам якога з’яўляецца Збігнеў Гадлеўскі (Zbigniew Godlewski).

Легенда і рэальны персанаж

Імя было прыдумана аўтарам балады Кшыштафам Даўгялам, каб прадставіць у сімвалічным выглядзе 18 гадовага працоўнага, забітага ў польскім горадзе Гдыня ваеннымі ці міліцыяй 17 снежня 1970, падчас хваляванняў у Польшчы. Выява цела невядомага маладзёна, якога нясуць на дзвярах праз кардон паліцыі ды танкі, натхніла К. Даўгялу напісаць паэму. Ніхто не ведаў яго імя ў той час, таму аўтар вырашыў даць яму імя звычайнага паляка. Пазней высветлілася, што чалавека насамрэч завуць Збігнеў Гадлеўскі і ён жыў непадалёк ад Эльблонгу. У 1970 Збігнеў быў застрэлены разам з яшчэ 39 чалавекамі.

Музыка для песні Песня аб Янку з Гдыні (таксама вядомая як «Балада пра Янэка Вішнеўскага») была напісана Мечыславам Халевай. Песня, разам з расповядам Янэка Вішнеўскага, стала папулярнай, калі ў канцы 1981 выйшла кіно Чалавек з Жалеза. Пасля падзення камунізму ў Польшчы галоўная вуліца Гдыні стала насіць імя Янэка Вішнеўскага, а ў Эльблонгу адна з вуліц таксама была названа ў гонар Збігнева Гадлеўскага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Гданьску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Гдыні
Катэгорыя·Персанажы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зялёнай Гуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе