wd wp Пошук:

Янка Вярсоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вярсоцкі.

Янка Вярсоцкі (17 лютага 1888, м. Гальшаны, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці — 22 снежня 1937, Алма-Ата, НКУС) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

У 19041908 гадах вучыўся ў Ашмянскім гарадскім 3-класным вучылішчы. 6 красавіка 1909 паспяхова здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 19101915 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Падчас вучобы наведваў культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў-клерыкаў. У 1915 пасвечаны ў святары. Служыў вікарыем парафій Св. Тройцы ў Мінску і Смаленску. Удзельнік 1-га з’езда беларускага каталіцкага духавенства (Мінск, 24-25.5.1917). Член Саюза ксяндзоў-беларусаў. З 1919 адміністратар парафіі Забелы Дрыса-Себежскага дэканата Віцебскай губерні.

8 жніўня 1927 арыштаваны АДПУ. Прыгавораны да 3 гадоў лагераў. З 1 студзеня 1928 — на Салаўках. Пасля сканчэння тэрміну зняволення зноў арыштаваны і высланы ў Алма-Ату (Казахстан). У высылцы арыштаваны чарговы раз; 11 снежня 1937 прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў турме НКУС.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гальшанах
Катэгорыя·Памерлі ў Алма-Аце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва