wd wp Пошук:

Крысціна Кальдэрон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кальдэрон.

Крысці́на Кальдэро́н (Cristina Calderón, 24 мая 1928 — 16 лютага 2022) — спявачка і этнограф, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў, яна ж — апошні носьбіт яганскай мовы.

Біяграфія

У 1946 годзе на яганскай мове размаўляла не менш за 60 чалавек[3]. Але да пачатку ХХІ стагоддзя ў Чылі, а магчыма і ва ўсім свеце засталося толькі два носьбіты яганскай мовы — Крысціна Кальдэрон і яе свякруха Эмелінла Акунья (1921—2005), якія не размаўлялі адна з адной. Пасля смерці Акуньі 12 кастрычніка 2005 года, «Абуэла» Кальдэрон лічылася адзіным носьбітам гэтай мовы. Разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай, Крысціна Кальдэрон выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashi shis («Хачу распавесці вам гісторыю»), у якой сабрала яганскія казкі, якія распавялі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племені.

Кальдэрон жыла ў паселішчы Укіка, на ўскраіне Пуэрта-Уільямса, і зарабляла на жыццё продажам турыстам сувеніраў ручнога вырабу.

Зноскі

  1. https://www.biobiochile.cl/noticias/nacional/region-de-magallanes/2022/02/16/muere-la-abuela-cristina-calderon-ultima-hablante-nativa-yagan.shtml
  2. https://www.biobiochile.cl/noticias/nacional/region-de-magallanes/2022/02/16/muere-la-abuela-cristina-calderon-ultima-hablante-nativa-yagan.shtml Праверана 13 сакавіка 2022.
  3. Згодна з дадзенымі экспедыцыі чылійскага ўрача і антраполага Алехандра Ліпшуца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Чылі
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Постаці Чылі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Апошнія носьбіты моў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чылі