wd wp Пошук:

Якунька

Я́кунька — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Гаўя (басейн Нёмана). Даўжыня 21 км[1]. Плошча вадазбору 96,2 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰. Пачынаецца на паўночны ўсход ад вёскі Брагі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Гаўю за 1 км на захад ад вёскі Васілевічы. На працягу 16,4 км (ад вытоку да вёскі Васілевічы) каналізаваная. Каля вёскі Чарнэлі створана сажалка (плошча 0,21 км²).

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі Іўеўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Гаўі (прыток Нёмана)