Якуб з Вільні[1] ці Якуб Троцкі[2] (? — 1453) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ.
У 1413/1414—1419 навучаўся ў Ягелонскім універсітэце, які скончыў са ступенню бакалаўра. Прызначаны канонікам віленскім. 18 мая 1436 прызначаны Папам Яўгенам IV жамойцкім біскупам, пакінуў пасаду 8 чэрвеня 1439.