wd wp Пошук:

Якуб Тэадор Кунцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кунцэвіч. Якуб Тэадор Кунцэвіч (15961666) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11 чэрвеня 16611664), ваявода берасцейскі1664).

Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідскім павеце (1627).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў герба «Лебедзь», сын Мацея, уладара Ганушышак.

Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку пісара земскага (16351638), харунжага (16381652) і падкаморага (16521661) лідскага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 года прызначаны кашталянам жамойцкім.

Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Галінай з Сапегаў, якая памерла бяздзетнай. З другой жонкай, Альжбетай з Сапегаў, меў сына Яна Валерыяна. Трэці раз ажаніўся з Феліцыянай Крысцінай з Войнаў, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валодання на Каняўскім і Дубіцкім староствах. Меў з ёю сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстаменце запісаў Шпакаў базылянам.

Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна).

Зноскі

  1. Jakub Teodor Kuncewicz // NUKAT — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старосты дубіцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кунцэвічы (род)
Катэгорыя·Кунцэвічы (род)
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Ваяводы берасцейскія
Катэгорыя·Пісары земскія лідскія
Катэгорыя·Старосты каняўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Харунжыя лідскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1666 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1596 годзе
Катэгорыя·Падкаморыя лідскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кашталяны жамойцкія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай