wd wp Пошук:

Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы

Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы (польск.: Wydział zarządzający prowincjami Litwy) — орган кіравання паўстаннем 1863—1864 гг. у Літве і на Беларусі. Створаны ў сакавіку 1863 г. у Вільні замест скасаванага Часовага правінцыянальнага ўрада Літвы і Беларусі. Узнік у выніку змовы памешчыцкай групоўкі «Белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і на Беларусі. У склад аддзела ўвайшлі «Белыя»: Якуб Гейштар (1827–1897), старшыня, Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830–1911), Францішак Дамінікавіч Далеўскі (1825–1904), Ігнат Юзафавіч-Мікалаевіч Лапацінскі (1822–1882), Антон Паўлавіч Яленскі (1818–1874). 27 лютага 1863 г. аддзел абвясціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сацыяльную базу паўстання, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у тым ліку маніфест да беларускіх сялян ад 3 мая 1863 г. на беларускай мове), газеты. У канцы мая — пачатку чэрвеня 1863 г. Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваны, замест іх уведзены прадстаўнікі «чырвоных» Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі і Уладзіслаў Малахоўскі, намаганнямі якіх выдадзены дакументы радыкальнага характару, у тым ліку «Прыказ… да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11 чэрвеня 1863 г.), № 7 «Мужыцкай праўды». 26 чэрвеня 1863 Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Паўстанне 1863—1864 гадоў