Якобус Верхуф (нідэрл.: Jacobus Verhoeff; 20 лютага 1927, Гаага - 19 сакавіка 2018) - нідэрландскі матэматык і скульптар, найбольш вядомы як вынаходнік алгарытму Верхуфа.
Скончыў Амстэрдамскі універсітэт, працаваў у Цэнтры матэматыкі і інфарматыкі і Делфцкім тэхнічным універсітэце.
У 1969 г. абараніў пад кіраўніцтвам Адрыяна ван Вейнгардэна дысертацыю «Дзесятковыя коды з выяўленнем памылак», у якой і прапанаваў свой алгарытм.
У 1971-1988 гадах прафесар інфарматыкі ва Універсітэце Эразма Ратэрдамскага ў Ратэрдаме.
Скульптуры Верхуфа, якія базіруюцца на розных стэрэаметрычных мадэлях, устаноўленыя ў розных грамадскіх месцах у Нідэрландах.