wd wp Пошук:

Якаў Палачанін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палачанін. Якаў Палачанін (XIII стагоддзе) — удзельнік Неўскай бітвы(руск.) бел. супраць шведаў, якія напалі на Наўгародскую зямлю[1].

Біяграфія

Якаў Палачанін з мячом падчас Неўскай бітвы

Родам з Полацка. Лоўчы князя Аляксандра Яраславіча. Згодна «Наўгародскаму першаму летапісу(руск.) бел.», адзін з 6 храбрых і сільных людзей, якія адзначыліся ў бітве[1].

Яков Полочанин бе ловчии у князя, сии наехав на полк [шведов] с мечем, и мужествовав крепко, и похвали его князь...[2]

У культуры

Бачыш, той вунь, смелы,
З сінімі вачамі,
Родам з Русі Белай,
Якаў. Палачанін.

Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»[3]

Алесь Пісьмянкоў напісаў пра Якава Палачаніна верш.

У расійскім фільме «Аляксандр. Неўская бітва(руск.) бел.» Ігара Калёнава(руск.) бел., які выйшаў у пракат у 2008 годзе, ролю Якава Палачаніна сыграў Сямён Алегавіч Мендэльсон.

Зноскі

  1. 1 2 Яков Полочанин // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
  2. “Изборник” (Сборник произведений литературы Древней Руси). М., 1969. С. 332-333.
  3. Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Асобы
Нарадзіліся ў Полацку