wd wp Пошук:

Якаў Балглей

«Партрэт жанчыны»

Якаў Балглей (фр.: Jacques Balgley; 7 сакавіка 1891, Брэст-Літоўск, Гродзенская губерня — 14 чэрвеня 1934, Парыж) — французскі мастак Парыжскай школы і гравёр, выхадзец з Беларусі. Працаваў у Парыжы.

Некаторыя карціны Балглея захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[1].

Біяграфія

Якаў Балглей нарадзіўся ў равінскай сям’і, некаторы час вывучаў медыцыну ў Санкт-Пецярбургу, затым вучыўся на архітэктурным аддзяленні Адэскай малявальнай школы. З 1911 года жыў у Парыжы, дзе навучаўся архітэктуры і філасофіі. Як і многія іншыя маладыя мастакі парыжскай школы Якаў Балглей жыў у вядомай камуне «Вулей». У 1920 годзе паступіў у Школу дэкаратыўнага мастацтва.

Памёр ад сардэчнага прыступу, пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Зноскі

  1. Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Балглей Яков

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гравёры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Парыжская школа
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня