wd wp Пошук:

Якаў Абрамавіч Шыфрын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыфрын. Якаў Абрамавіч Шыфрын (руск.: Яков Абрамович Шифрин; 1907, Балонаў Сялец, Быхаўскі павет Магілёўскай губерні) — арганізатар савецкай вытворчасці. Інжынер-палкоўнік (1944). Заслужаны машынабудаўнік РСФСР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979).

Біяграфія

У 1935 скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. З 1934 — на ленінградскім ваенным заводзе «Бальшавік» (майстар, начальнік цэха, начальнік вытворчасці, галоўны інжынер, з 1938 намеснік дырэктара). У 1942 дырэктар завода № 4 па вытворчасці аўтаматычных зенітных гармат. У 1943—1947 дырэктар завода № 79 па вытворчасці зенітнай артылерыі і іншых відаў ўзбраення. У 1947—1953 намеснік начальніка Цэнтральнага канструктарскага бюро. З 1953 галоўны тэхнолаг АКБ і вопытнага завода № 456 па распрацоўцы і вырабе ракетных рухавікоў. У 1967—1984 дырэктар (і адзін з арганізатараў) Цэнтральнага навукова-даследчага тэхналагічнага інстытута Міністэрства абароннай прамысловасці. Адначасова з 1970 старшыня савета дырэктараў інстытутаў Міністэрства абароны.

Аўтар 12 навуковых друкаваных прац, 5 вынаходак

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Заслужаныя машынабудаўнікі РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Машынабудаўнікі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР