wd wp Пошук:

Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прыстаўка. Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка (27 лістапада 1981, Мінск) — беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў аддзяленне класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2004). Паступіў у аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю (2009). Працаваў выкладчыкам БДУ, Тэалагічнага інстытута Кірыла і Мяфодзія.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Спецыяліст у старажытнагрэчаскай мове, лацінскай мове, лінгвістычнай паэтыцы, рыторыцы. Вывучаў і перакладаў працы Мацея Казіміра Сарбеўскага, Саламона Рысінскага, Мікалая Гусоўскага, Публія Авідзія Назона.

У манаграфіі «Лацінскі трактат Мацея Казіміра Сарбеўскага „Аб вастрынi i досцiпе“ (1619/1623 гг.) і яго месца ў гісторыі ведаў аб мове і камунiкацыi» паказаў асноўныя карэляцыі паміж ідэямі М. К. Сарбеўскага і праблемамі сучаснай лінгвістыкі і тэорыі камунікацыі, раскрыў сувязь катэгорый помніка («вастрыня», «досціп», «гульня слоў» і інш.) з паняццямі лінгвістычнай паэтыкі і стылістыкі.

Выбраная бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў