wd wp Пошук:

Яакаў Бекенштэйн

Яакаў Давід Бекенштэйн (іўр. ‏יעקב בקנשטיין‏‎; 1 мая 1947, Мехіка — 16 жніўня 2015, Хельсінкі) — ізраільскі фізік-тэарэтык. Першым у свеце выказаў ідэі адносна выкарыстання тэрмадынамікі да апісання чорных дзірак. Лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы 2012 года. Член Ізраільскай акадэміі прыродазнаўчых і гуманітарных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мехіка. Яго бацькі — Ёсеф і Эстэр Бекенштэйн — эмігравалі ў Мексіку з Польшчы. Яшчэ ў дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у ЗША. Вышэйшую адукацыю атрымаў у політэхнічным універсітэце Брукліна, Нью-Ёрк, ступень доктара — у Прынстанскім універсітэце ў 1972 годзе. У 1974 годзе пераехаў у Ізраіль, дзе пачаў выкладаць фізіку ва ўніверсітэце імя Бэн-Гурыёна. З 1990 года выкладаў у Яўрэйскім універсітэце. У 2015 годзе быў удастоены прэміі Эйнштэйна ад Амерыканскага фізічнага таварыства за наватарскую працу па энтрапіі чорных дзірак і намаганняў па аб’яднанні квантавай механікі і гравітацыі. Памёр 16 жніўня 2015 года ў Хельсінкі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124853692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 красавіка 2014.
  2. Jacob Bekenstein // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124853692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Jacob Bekenstein // https://pantheon.world/profile/person/Jacob_Bekenstein Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мехіке
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мехіка