wd wp Пошук:

Юха Сіпіля

Ю́ха Пе́тры Сі́піля (фінск.: Juha Petri Sipilä; нар. 25 красавіка 1961, Ветэлі, Фінляндыя) — фінскі палітык, старшыня партыі Фінляндскі цэнтр, бізнесмен; прэм’ер-міністр Фінляндыі (2015—2019).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1961 года ў Ветэлі ў Фінляндыі. З 1980 па 1986 годзе навучаўся ва Універсітэце Оўлу, дзе атрымаў дыплом інжынера.

У 1998 годзе пачаў свой уласны бізнэс у Fortel Invest Oy, але пазней прадаў яго.

У 2011 годзе па выбарчай акрузе Оўлу быў абраны ў Парламент Фінляндыі (атрымаў 5543 галасы).

У красавіку 2012 года заявіў аб сваім намеры балатавацца на пасаду старшыні партыі Фінляндскі цэнтр на з’ездзе ў Раваніемі. На партыйным форуме, які прайшоў з 8 па 9 чэрвеня 2012 год, атрымаў у другім туры галасавання 1251 голас і, апярэдзіўшы Туома Пуумала (які набраў 872 галасы), быў абраны новым лідарам партыі. Яго партыя перамагла на парламенцкіх выбарах 2015 года.

Зноскі

  1. Сіпіля выбраны часовым спікерам парламента
  2. http://www.eduskunta.fi/triphome/bin/hex5000.sh?hnro=1108&kieli=en
  3. https://www.eduskunta.fi/FI/kansanedustajat/Sivut/1108.aspx
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ветэлі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Оўлу