wd wp Пошук:

Юхан Ульсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ульсан.

Юхан Ульсан (шведск.: Johan Olsson, нар. 19 сакавіка 1980, Скультуна, Вестманланд) — шведскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён у эстафеце (2010 і 2014), чэмпіён свету 2013 года ў мас-старце. Усяго за кар’еру выйграў шэсць медалёў на Алімпійскіх гульнях і чатыры — на чэмпіянатах свету.

Спартыўная кар’ера

Ульсан удзельнічаў у спаборніцтвах па лыжных гонках на юніёрскім узроўні з 1998 года.

У 2001 годзе дэбютаваў ў дарослых спаборніцтвах. У снежні 2003 года атрымаў сваю адзіную перамогу на этапе Кубка Свету.

На Алімпіядзе ў Турыне ў 2006 годзе заваяваў бронзавы медаль у эстафеце 4х10 км, а ў гонцы на 15 км заняў 6-е месца. На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы ў гонцы на 30 км (15+15) доўгі час ішоў першым, з максімальным адрывам ад групы паляўнічых у 25 секунд, аднак не ўтрымаў лідарства і ў выніку заняў трэцяе месца. У фінальнай гонцы на 50 км Ульсан таксама быў трэцім. На фінішы паміж ім і швейцарцам Дарыа Калонья пачатку разгарацца барацьба, калі Калонья на павароце перад фінальнай прамой паспрабаваў зраўняцца з Ульсанам. Але ў гэты самы момант Калонья ўпаў, а Ульсан такім чынам выйграў бронзу.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лыжных гонках
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестманландзе
Катэгорыя·Лыжнікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года