wd wp Пошук:

Юхан Нурдаль Брун

Юхан Нурдаль Брун (нарв. Johan Nordahl Brun; 21 сакавіка 1745, Тронхейм — 26 ліпеня 1816, Берген) — нарвежскі паэт, драматург, палітычны дзеяч, біскуп Бергена (1804—1816). Брун зрабіў значны ўклад у станаўленне нацыянальнай нарвежскай літаратуры, стаяў ля вытокаў нарвежскага рамантызму.

У 1767 годзе перабраўся ў Капенгаген, дзе здаў экзамены па багаслоўі. Падчас вучобы ва Універсітэце Капенгагена стаў адным з ключавых членаў Нарвежскага таварыства, якое аб’яднала маладых нарвежскіх пісьменнікаў, паэтаў і філосафаў. З 1774 года быў парафіяльным святаром, праслужыўшы да 1804 года, калі стаў біскупам Бергена.

Брун напісаў першую ў гісторыі нарвежскай літаратуры п’есу Einer Tambeskielver (1772). П’еса спрыяла падняцці нацыянальнага духу і неаднаразова ставілася на сцэне. Ён напісаў мноства вершаў, уключаючы першы (неафіцыйны) гімн Нарвегіі For Norge, Kiempers Fødeland, а таксама апублікаваў зборнік Евангельскіх псалмоў (1786).

Пісьменнік і паэт Нурдаль Грыг з’яляецца нашчадкам Юхану Бруну і быў названы ў гонар вядомага продка.

Зноскі

  1. Johan Nordahl Brun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. el. Nordahl Brun // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бібліятэка Кангрэса — 1800.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тронхейме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1816 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Драматургі Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Данеброг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Паэты Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў Бергене