wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Нікулін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікулін.

Ю́рый Уладзі́міравіч Ніку́лін (18 снежня 1921 — 21 жніўня 1997) — савецкі і расійскі акцёр

, цыркавы артыст (клоўн), рэжысёр і тэлевядучы. Народны артыст СССР (1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 снежня 1921 года ў Дзямідаве (цяпер Смаленскай вобласці). Бацька, Уладзімір Андрэевіч (18981964), дэмабілізаваўшыся з Чырвонай Арміі і скончыўшы курсы Палітасветы, уладкаваўся ў драматычны тэатр у Дзямідаве. Тамсама была актрысай і яго маці, Лідзія Іванаўна (19021979).

У 1925 годзе яго сям’я перабралася ў Маскву.

8 лістапада 1939 года быў пакліканы ў войска, служыў у 115-м зенітна-артылерыйскім палку. Падчас савецка-фінскай вайны зенітная батарэя, дзе ён служыў, знаходзілася пад Сестрарэцкам і ахоўвала паветраныя падыходы да Ленінграда. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў пад Ленінградам да 1943 годзе. Увесну 1943 г. захварэў на запаленне лёгкіх і быў накіраваны ў ленінградскі шпіталь, а адразу пасля выпіскі быў кантужаны падчас авіяналёту. Выпісаўшыся, у жніўні 1943 г. быў накіраваны ў 72-і асобны зенітны дывізіён пад Колпіна. Дэмабілізаваны ў маі 1946 годзе ў званні старэйшага сяржанта; за час вайны быў узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда» і «За перамогу над Германіяй». Член ВКП (б) з 1943 годзе[6].

Спрабаваў паступіць ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі і тэатральныя інстытуты, аднак прыёмныя камісіі не знаходзілі ў яго акцёрскіх здольнасцей. У рэшце рэшт паступіў у студыю клаунады пры Маскоўскім цырку на Цвятным бульвары. Скончыўшы навучанне, стаў працаваць асістэнтам разам з папулярным тады клоўнам Карандашом. Падчас працы пазнаёміўся з Міхалам Шуйдзіным. Разам з Карандашом Нікулін і Шуйдзін неаднаразова ездзілі на гастролі па краіне і набіраліся цыркавога досведу. У 1950-м Шуйдзін і Нікулін разам сышлі ад Карандаша праз працоўны канфлікт[7]. Пачаўшы працаваць самастойна, яны склалі знакаміты клоўнскі дуэт Нікулін і Шуйдзін[6], хоць па характары былі абсалютна розныя.

Нікулін спыніў выступы ў 60-гадовым узросце (1981) і перайшоў на пасаду галоўнага рэжысёра цырку на Цвятным бульвары[8]. З 1982 — дырэктар цырку. Пры ім быў пабудаваны цалкам новы будынак цырку, адкрыты ў 1989 годзе.

У 1949 годзе Юрый Нікулін пазнаёміўся з Таццянай Пакроўскай, якая неўзабаве стала яго жонкай. 14 лістапада 1956 г. у сям’і Нікуліных нарадзіўся сын Максім.

Юрый Уладзіміравіч Нікулін сканаў 21 жніўня 1997 годзе пасля аперацыі на сэрцы і пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.

Творчасць

Юрый Нікулін дэбютаваў у кіно параўнальна позна, у 36-гадовым узросце, і з першых карцінаў зарэкамендаваў сябе непараўнальным рознахарактарным акцёрам. Ён прынёс з цыркавай арэны на экран розныя ролі-маскі, шырока выкарыстоўваючы цыркавую эксцэнтрыку і фактуру (піратэхнік, фільм «Дзеўчына з гітарай», 1958; Клячкін «Непаддаючыеся», 1959; Балбес, «Цалкам сур’ёзна», 1961). Адна з кінанавелаў, «Сабака Барбос і незвычайны крос» рэжысёра Леаніда Гайдая, паклала пачатак ролям, якія забяспечылі акцёру ўсенародную любоў.

Самымі вядомымі фільмамі з удзелам Юрыя Нікуліна з’яўляюцца кінакамедыі «Брыльянтавая рука», «12 крэслаў», «Старыя-разбойнікі».

У апошнія гады жыцця вёў гумарыстычную перадачу «Белы папугай», з’яўляўся адным са сталых удзельнікаў перадачы «У нашу гавань заходзілі караблі».

У 1991 годзе прымаў удзел у апошнім выпуску капітал-шоу «Поле цудаў» з Уладзіславам Лісцевым.

Творчасць

Фільмаграфія

Музычныя казкі

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (14 лютага 1980, 27 снежня 1990), Айчыннай вайны 2-й ступені (11 сакавіка 1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны»; расійскім ордэнам «За заслугі перад Айчынай» 3-й ступені (11 снежня 1996), медалямі, у тым ліку «За працоўную мужнасць» (9 кастрычніка 1958).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1970), прэміі кінафестывалю «Кінатаўр» у намінацыі «Прэмія прэзыденцкага Савета за творчую кар’еру» (1995)[9].

Народны артст СССР (1973)[6], Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Памяць

Ля будынку цырку на Цвятным бульвары, дзе Юрый Нікулін адпрацаваў больш за 50 гадоў, у верасні 2000 пастаўлены помнік аўтарства скульптара Рукавішнікава, які выяўляе акцёра побач з аўтамабілем з фільму «Каўказская палонніца».

Бібліяграфія

Дыскаграфія

Гл. таксама

Зноскі

  1. Никулин Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121980774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. Yuri Nikulin // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121980774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. 1 2 3 Цирк. Маленькая энциклопедия. Сост А. Я. Шнеер, Р. Е. Славский. Гл. ред. Ю. А. Дмитриев. 2-е изд., перераб. и доп. — М.: «Советская энциклопедия», 1979. — 448 с.
  7. Иева Пожарская. Юрий Никулин. — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 160. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0.
  8. Иева Пожарская. Юрий Никулин. — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 328. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0.
  9. Герой Сацыялістычнай Працы Нікулін Юрый Уладзіміравіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (53):
Катэгорыя·Клоўны Расіі
Катэгорыя·Тэлевядучыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Цыркавыя артысты СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Рэжысёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Тэлевядучыя Расіі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Клоўны паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
Катэгорыя·Рэжысёры Расіі
Катэгорыя·Дынастыя Нікуліных
Катэгорыя·Тэлевядучыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзямідаве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе