wd wp Пошук:

Мікалай Радзівіл Стары

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Радзівіл і Мікалай Радзівіл. Мікалай «Стары», Мікалай Радзівілавіч (? — 16 ліпеня 1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1491[2] заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вялікага князя Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да Аляксандра Ягелончыка. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 вялікалітоўскага стальца Жыгімонту I. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф’яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф’яй, дачкой князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, і з Соф’яй (Фядорай), дачкой князя Івана Рагацінскага.

Галерэя

Зноскі

  1. Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DiG, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1509 годзе
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія
Катэгорыя·Ваяводы смаленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1450 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Кашталяны троцкія
Катэгорыя·Род Радзівілаў