wd wp Пошук:

Юрый Караль Хадкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хадкевіч. Юрый Караль Хадкевіч (2 жніўня 1646, м. Блудзень — 1691) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Абозны вялікі літоўскі (з 1678), палкоўнік каралеўскі, стараста блудзенскі[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкае сям’і гербу «Касцеша» Ераніма Хадкевіча (1621—1650) і Ізабелы Трызнай (1625—1696).

Пасля бацькі атрымаў ва ўладанне староства Блудзенскае.

Падпісаў абранне Яна III Сабескага і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў.

На сейме 1678 года прызначыны дапаможнікам пастаянным пры карале.

У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч (1662—1725), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча.

Быў паслом ад Троцкага павета на Гарадзенскім сойме ў 1688 годзе, і Мазырскага павета на сойме ў Варшаве ў тым жа годзе.

Юрый Караль Хадкевіч памёр у 1691 годзе і пахаваны ў манастыры найсвяцейшае дзевы Марыі ў Супраслі[4].

Зноскі

  1. Jerzy Karol Chodkiewicz // NUKAT — 2002.
  2. Jerzy Karol Chodkiewicz // MAK
  3. count Yuri Carl Hodkevich
  4. Юрый Караль Хадкевіч (Jerzy Karol Chodkiewicz) [1646-1691]
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Абозныя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1646 годзе
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1691 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты блудзенскія
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берасцейскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры