wd wp Пошук:

Юрый Канстанцінавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрый Казлоў. Юрый Канстанцінавіч Казлоў (нар. 7 студзеня 1928, Масква — 12 жніўня 2016) — беларускі эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1971).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1951). Да 1953 года працаваў майстрам, начальнікам цэха на заводзе. З 1954 года у Савеце па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР.З 1958 года у Цэнтральным эканамічным НДІ Дзяржплана РСФСР.

З 1960 года у Інстытуце эканомікі АН СССР. З 1963 года загадчык лабараторыі Цэнтральнага НДІ цяжкага машынабудавання. З 1964 года загадчык сектарам Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР. З 1971 года дырэктар Галоўнага навукова-даследчага вылічальнага цэнтра выканкама Массавета.

У 1973—1979 гадах дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 года загадчык кафедры Маскоўскага інстытута кіравання, прафесар кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне аптымальнага планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл краіны, стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання народнай гаспадаркай. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў размяшчэння асобных галін машынабудавання і іх комплексаў.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій[1][2].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. КОЗЛОВ ЮРИЙ КОНСТАНТИНОВИЧ
  2. КАЗЛОЎ Юрый Канстанцінавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы