wd wp Пошук:

Юрый Аляксеевіч Вашчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашчук.

Юрый Аляксеевіч Вашчук, сцэн. імя ТЕО (24 студзеня 1983, вёска Хідры, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі спявак, кампазітар, аранжыроўшчык.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 студзеня 1983 года ў в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Музыкай займаўся з 4 гадоў, пачынаў з баяна, быў лаўрэатам конкурсу «Пралескі», удзельнічаў у тэлепраекце «Зорная ростань». Прафесійную музычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім каледжы мастацтваў (клас вакалу). У 2000 годзе быў запрошаны на работу ў Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга[1]. У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў[2].

Супрацоўнічае з многімі беларускімі і замежнымі выканаўцамі як аранжыроўшчык і кампазітар. З’яўляецца суаўтарам музыкі да двух расійскіх кінафільмаў.[1]

Разам з Аксанай Вечар вядзе на тэлеканале «Беларусь 3» праграму «Наперад у мінулае», дзе аўтары ездзяць па беларускіх рэгіёнах і запісваюць беларускі фальклор. На асобныя песні ствараецца арыгінальная сучасная аранжыроўка ў творчай манеры артыста з выкарыстаннем арыгінальных галасоў. Паралельна ідзе аповяд аб дадзенай мясцовасці — пра народную песенную творчасць, абрады, народныя промыслы. Фіналам праграмы становіцца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў.[2]

Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі. У 2014 выйграў нацыянальны адбор міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2014» з песняй «Cheesecake», на якім затым выйшаў у фінал (у выніку заняў 16-е месца).

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 http://news.belta.by/by/news/culture?id=737235 Архівавана 14 студзеня 2014.
  2. 1 2 http://nashaniva.by/?c=ar&i=120557
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.
Папярэднік:
Алена Ланская

Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2014
Пераемнік:
Uzari & Maimuna

Спасылкі

Пяць фактаў пра Тэа… — nashaniva.by

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2014
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне