wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Дарагакупец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарагакупец. Юрый Іванавіч Дарагакупец (6 студзеня 1962, Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 студзеня 1962 года ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці.

Скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў слесарам у рамонтна-механічных майстэрнях г. Іванава; майстрам, начальнікам вытворчага ўчастка на заводзе санітарна-тэхнічных нарыхтовак у г. Іванаве; галоўным інжынерам, тэхнічным дырэктарам ААТ «Мекасан»; дырэктарам прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Іванава.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Асабістае жыццё

Мае сына і дачку.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].

Зноскі

  1. Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаве
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»