wd wp Пошук:

Юрчонкі

Юрчонкі — вёска ў Вымнянскім сельсавеце Віцебскага раёна.

Гісторыя

Вядома з XIX ст. у Вымнянскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 г. вёска (7 двароў, 37 жыхароў) належала Манулкаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 48 дзесяцін зямлі.

З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Войтаўскім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 27 чэрвеня 1930 г. — Віцебскага раёна, з 15 лютага 1931 г. — Суражскага раёна, з 20 лютага 1938 г. гэтага ж раёна Віцебскай вобласці.

У 1933 г. у Юрчонкі пераселены жыхары паселішча Пракуды, у 1938 г. — Папелы. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гг. Юрчонкі акупіраваны нямецкімі войскамі. З 22 снежня 1960 г. вёска ў Вымнянскім сельсавеце. На 1 студзеня 2003 г. 14 двароў, 17 жыхароў. Вёска ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага кааперытава «Войтава»

Літаратура

З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 767.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вымнянскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна