У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лангэ.
Юп Лангэ (Joep Lange, 25 верасня 1954 — 17 ліпеня 2014[7]) — галандскі даследчык у галіне медыцыны, адзін з піянераў даследавання ВІЧ. Прафесар.
Навуковую дзейнасць прысвяціў даследаванню ВІЧ, пачаўшы пошукі лекаў у 1983 годзе. Вёў пілотныя даследаванні антывіруснай тэрапіі, а таксама шукаў спосабы прадухілення перадачы віруса ад маці дзіцяці.
Ю. Лангэ быў аўтарам каля 350 артыкулаў у навуковых часопісах. У 2002—2004 гг. прэзідэнт Міжнароднага таварыства барацьбы са СНІДам (IAS). У апошні час кіраваў дэпартаментам глабальнай аховы здароўя ў Акадэмічным медыцынскім цэнтры Амстэрдамскага ўніверсітэта, а таксама быў выканаўчым дырэктарам па навуцы ў дэпартаменце глабальнай аховы здароўя і развіцця.
Загінуў у авіякатастрофе.