wd wp Пошук:

Праконсул

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Праконсул. Праконсул (лац.: proconsul, ад pro — замест і consul — консул) — дзяржаўная пасада ў Старажытным Рыме перыядаў рэспублікі і імперыі. Праконсулы мелі ўладу консулаў (часта толькі на абмежаванай тэрыторыі), але, у адрозненне ад консулаў, не абіраліся на гэту пасаду сходам па цэнтурыям (лац.: comitia centuriata). Упершыню гэту пасаду заснавалі для Клаўдзія Марцэла, якому падчас Другой Пунічнай вайны па заканчэнні яго консульскіх паўнамоцтваў было захавана становішча галоўнакамандуючага. Пасля асноўнай роляй праконсулаў было кіраванне правінцыямі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Магістратуры Старажытнага Рыма