wd wp Пошук:

Юлія Міхайлаўна Какошка

Юлія Міхайлаўна Какошка (нар. 1953, Свярдлоўск) — руская пісьменніца, паэтэса і празаік. Сябра Саюзу расійскіх пісьменнікаў. Лаўрэатка Прэміі Андрэя Белага (1997) і Прэміі імя П. П. Бажова (2006).

Біяграфія

Нарадзілася 7 кастрычніка 1953 года ў Свярдлоўску.

З 1971 да 1976 года вучылася на філалагічным факультэце Уральскага дзяржаўнага універсітэта і ў 1986 годзе на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў. З 1976 да 1980 года працавала ў Свярдлоўскай бібліятэцы. З 1980 года — адміністратар хронікі, асістэнт рэжысёра і сцэнарыст Свярдлоўскай кінастудыі. З 1990 года — лабарант кафедры рыторыкі і выкладчык філалагічнага факультэта Уральскага федэральнага ўніверсітэта, адначасова з педагагічнай дзейнасцю была карэктарам часопіса «Урал»[1][2].

У якасці пісьменніцы, паэтэсы і празаіка друкавалася ў часопісах «Уральская новь», «Воздух», «Гвидеон», «Октябрь», «Урал», «Знамя» и «Комментарии». З под яе пяра выйшлі кнігі «У садах…» (1996) «Набліжэнне да ненапісанага» (2000), «Здзяйсненне ілжэсведчання» (2003), «Шэстваваць. Прыхапіць рог» (2008), «За мной сочаць дым і пясок» (2014), «Пад мостам і над мостам» (2016). Сябра Саюзу расійскіх пісьменнікаў.

У 1997 годзе «за прынцыпы пісьма, якія ўстанаўліваюць крохкую раўнавагу пішучага паміж маўчаннем, цяжкім словам і выяўленчасцю, якая дазваляе не руйнаваць працу сэрца — за зборнік апавяданняў «У садах … » была ўдастоена Прэміі Андрэя Белага[3].

У 2006 годзе «за твор, які развівае традыцыі рускай метафарычнай прозы» была ўдостоена Прэміі імя П. П. Бажова.

Жыве ў горадзе Екацярынбургу.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Кокошко Юлия Михайловна (нявызн.). Праверана 26 студзеня 2021.
  2. Кокошко Юлия Михайловна (нявызн.). Праверана 26 студзеня 2021.
  3. Юлия Кошко: биография (нявызн.). Премия Андрея Белого. Праверана 26 студзеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Расіі