wd wp Пошук:

Юлія Валянцінаўна Джыма

Юлія Валянцінаўна Джыма (укр.: Юлія Валентинівна Джима, нар. 19 верасня 1990, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінская біятланістка. Алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, двухразовая чэмпіёнка Еўропы па біятлоне ў эстафетах.

Біяграфія

Бацька спартсменкі — Валянцін Джыма, былы ўкраінскі біятланіст, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Лілехамеры.[1]

За асноўную зборную Украіны Джыма дэбютавала ў сезоне 2011/2012 на этапе кубка свету ў Оберхофе і ў першай жа сваёй гонцы здолела набраць ачкі, заняўшы 34-е месца ў спрынце. Прымала ўдзел у чэмпіянаце свету па біятлоне ў Рупольдынгу. На апошнім этапе кубка свету ў Ханты-Мансійску Джыма паказала лепшы вынік у сезоне, заняўшы 17-е месца ў спрынце. З 2008 года вучыцца на гуманітарным факультэце Сумскага дзяржаўнага універсітэта.

Кар’ера ў Кубку свету

Сезон 2011/12

У канцы снежня 2011 года прэзідэнт Федэрацыі біятлону Украіны Уладзімір Брынзак заявіў, што Джыма ўвайшла ў склад каманды на чацвёрты этап Кубка свету.[2]

Дэбют Юліі у кубку свету адбыўся 4 студзеня 2012 года на чацвёртым этапу ў нямецкім Оберхофе. Джыма разам з Аленай Підгрушнай, Вітай і Валяй Семярэнка заняла 8-е месца ў эстафеце, адстаўшы ад пераможцаў — каманды Расіі амаль на чатыры хвіліны.[3] Праз дзень, 6 студзеня, украінка дэбютавала ў асабістай гонцы — спрынце, дзе заняла 34-е месца (+0), набраўшы першыя ачкі ў кар’еры. Наступныя тры этапы Юлія прапусціла.

21-гадовая спартсменка вярнулася ў Кубак свету на восьмым этапе, які праходзіў у фінскім Кантыялахці. Прапусціўшы змешаную эстафету, Джыма ў спрынтарскай гонцы заняла 19-е месца. У пераследзе ўкраінка адсунулася на 14-ю пазіцыя, заняўшы выніковае 33-е месца. На Чэмпіянаце свету ў Рупольдынгу Джыма правяла дзве гонкі: спрынт і пасьюце, заняўшы 39-е і 48-е месца адпаведна. Апошні этап сезону склаўся для Юліі адносна ўдала: у спрынце яна заняла 17-е месца, паказаўшы на той момант лепшы вынік у кар’еры. Аднак у пераследзе поспех развіць не ўдалося і c пяццю промахамі ўкраінская спартсменка адкацілася на 21-ю пазіцыю, заняўшы 38-е месца. У агульным заліку Юлія Джыма заняла выніковае 60-е месца, набраўшы 66 ачкоў.

Сезон 2012/13

Сезон 2012/13 стаў першым паўнавартасным сезонам ў кар’еры маладой спартсменкі. Джыма выступіла на 8-мі з 9-ці этапаў, прапусціўшы толькі сёмы этап, які праходзіў у Хольменкалене, а таксама заваявала срэбра Чэмпіянату свету ў эстафетнай гонцы.[4]

Першыя тры этапы, якія праходзілі ў пачатку сезона, склаліся для Джыма няўдала: украінка толькі двойчы ў асабістых гонках здолела патрапіць у 20-ку наймацнейшых, заняўшы 13-е і 15-е месца ў спрынтарскіх гонках ў Эстэрсундзе і Хохфільцэне адпаведна. У першай эстафеце сезону Юлія разам з камандай заняла 2-е месца, прапусціўшы наперад толькі нарвежак.

Зноскі

  1. Юлия ДЖИМА: «Мама болела за Пуаре, а я за Бьорндалена» Архівавана 10 студзеня 2017.
  2. Джима вошла в состав сборной Украины на 4-й этап Кубка мира(руск.) . Sports.ru (27 снежня 2011).
  3. Кубок мира (жен). Эстафета. Россия победила, Норвегия – 2-я, Германия – 4-я(руск.) . Sports.ru (4 студзеня 2012).
  4. Чемпионат.com “Серебряная” эстафета Украины(руск.)  (недаступная спасылка). Чемпионат.com (15 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 21 лютага 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
Катэгорыя·Біятланісты Украіны
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года