wd wp Пошук:

Юльян Сяргеевіч Пшыркоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пшыркоў. Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (31 кастрычніка 1912, сяло Кісцяні, цяпер Рагачоўскі раён — 23 снежня 1980) — беларускі савецкі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1964).

Біяграфія

Скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Рагачове (1930); працаваў настаўнікам у Рагачоўскім і Клічаўскім раёнах. Скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржуніверсітэта (1939); працаваў выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце (1939—1940). З 1940 — у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбергам; быў тройчы паранены. З 1945 навуковы супрацоўнік, з 1954 — загадчык сектара беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Інстытута літаратуры АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ (1945—1957) і ў Мінскім педагагічным інстытуце (1966—1968).

Творчасць

У друку з 1940. У артыкулах «Новая зямля Я. Коласа» і «Дарэвалюцыйныя паэмы Я. Купалы» (абодва — 1940) адзін з першых выступіў з пераглядам вульгарна-сацыялагічных[1] ацэнак гэтых твораў. Аўтар даследаванняў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951, манаграфія, першая ў беларускім савецкім коласазнаўстве), “Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза. 20-я — пачатак 30-х гадоў» (1960), «А. Е. Богданович» (1966), «Эпас рэвалюцыі» (1975).

Аўтар брашур «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасці А. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для 8—10 класаў і першага стабільнага падручніка (разам з Н. С. Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» дя 9—10 класаў (1959—1973), прац «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (Т.1—2, 1968—1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Складальнік альбома «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959), зборніка «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (1964, разам з І. Крэнем).

Узнагароды

Зноскі

  1. Паводле артыкула А. Лойкі ў ЭГБ Т.6 ч.1.
  2. За ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Выкладчыкі БДУ
Памерлі ў Мінску
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся ў 1912 годзе
Дактары філалагічных навук
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Нарадзіліся 31 кастрычніка
Беларусісты
Нарадзіліся ў Беларусі
Літаратуразнаўцы Беларусі
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Вучоныя паводле алфавіта
Літаратуразнаўцы СССР
Крытыкі паводле алфавіта
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Памерлі ў 1980 годзе
Крытыкі Беларусі
Памерлі 23 снежня
Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Асобы