wd wp Пошук:

Юкіа Місіма

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Місіма.

Юкіа Місіма (сапр. Хіраока Кімітакэ; 14 студзеня 192525 лістапада 1970) — японскі пісьменнік, драматург.

Біяграфія

Скончыў гімназію, Такійскі ўніверсітэт. Аўтар 40 раманаў, 18 п’ес, шматлікіх апавяданняў, эсэ і публіцыстычных твораў. Сярод яго лепшых раманаў — «Споведзь маскі» (1948), «Залаты храм» (1956), «Вясенні снег» (1968), «Храм Світання» (1970) і інш. Вядомы таксама як рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, дырыжор сімфанічнага аркестра, фатограф, спартсмен (у сферы бодыбілдынгу, каратэ). Глыбінныя вытокі сваёй творчасці бачыў у сублімацыі сваіх агрэсіўных, разбуральных схільнасцей і імпульсаў. Яго творы перакладзены на многія мовы свету, неаднаразова экранізаваліся, ставіліся на тэатральнай сцэне. Для яго творчай манеры характэрны глыбокі псіхалагізм, парадаксальныя разважанні і думкі, шакіруючыя сюжэты і паводзіны персанажаў, віртуознасць стылю, спалучэнне традыцый еўрапейскага мадэрнізму і традыцыйных японскіх мастацкіх каштоўнасцей. Скончыў жыццё самагубствам у форме традыцыйнага рытуалу японскіх самураяў (харакіры) пасля няўдалай спробы манархічнага ваеннага перавароту.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Yukio Mishima // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Токіа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы