wd wp Пошук:

Юзаф Уладзіслаў Быхавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхавец. Юзаф Уладзіслаў Быхавец (1778 — 1845) — філосаф.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Сын Ігнацыя Быхаўца і невядомай па імі з Нявінскіх. Меў братоў Яна і Антонія[4].

Атрымаў цудоўную адукацыю: у 1794 г. скончыў Галоўную школу ВКЛ, вучыўся ў знакамітых нямецкіх універсітэтах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена і Кёнігсберга. Служыў у французскім войску падчас напалеонаўскіх войнаў, пазней жыў у Варшаве, з 1817 г. — у Вільні. Юзаф Быхавец быў студэнтам Э. Канта, пераклаў на польскую мову некалькі яго твораў. Яго творчасць знаходзілася пад моцным уплывам Канта. Пісаў і свае арыгінальные філасофскія творы[4].

Зноскі

  1. 1 2 Józef Władysław Bychowiec // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Józef Władysław Bychowiec // NUKAT — 2002.
  3. Józef Władysław Bychowiec // MAK
  4. 1 2 Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1845 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
Катэгорыя·Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Род Быхаўцаў
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прэшаўскім краі