wd wp Пошук:

Юзаф Паўлікоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлікоўскі. Юзаф Паўлікоўскі (Józef Pawlikowski; 28 сакавіка 1767, в. Розпжа, Мазовія, Польшча — 1828) — польскі публіцыст , палітычны дзеяч.

Біяграфія

Вывучаў права ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў), дзе належаў да Саюза філантропаў. Працаваў адвакатам. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін з галоўных арганізатараў паўстання 1794. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Бельгію, потым у Францыю, дзе 22.8.1795 падпісаў акт пра стварэнне радыкальнай эмігранцкай арганізацыі Польская дэпутацыя. У 1799—1800 сакратар і дарадчык Т. Касцюшкі. Пазней жыў у Варшаве, з 1821 член тайнага Нацыянальнага патрыятычнага таварыства. У 1826 арыштаваны, памёр у зняволенні.

Творчасць

У першай публіцыстычнай працы «Пра польскіх прыгонных», выдадзенай ананімна ў 1788, выказваў фізіякратычныя погляды радыкалаў, якія патрабавалі адмены прыгону, асабістай незалежнасці і правоў для сялян. У трактаце «Палітычныя думкі для Польшчы» (1789) сфармуляваў філасофскую праграму народнай манархіі. Пад кіраўнідгвам Т. Касцюшкі напісаў працу «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?» (1800), у якой патрабаваў спалучэння нацыянальна-вызвольнай барацьбы з барацьбой за грамадскі прагрэс. Аўтар «Успамінаў пра падрыхтоўку касцюшкоўскага паўстання».

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Катэгорыя·Публіцысты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1828 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта