wd wp Пошук:

Эшлі Барці

Эшлі Барці (англ.: Ashleigh Barty; нар. 24 красавіка 1996, Іпсуіч, Квінсленд) — аўстралійская тэнісістка, першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2019, Уімблдан-2021, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2022); пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка ўсіх чатырох турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Уімблдан, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2013, -2019 і Адкрыты чэмпіянат Францыі-2017); пераможца аднаго Выніковага турніру ў адзіночным разрадзе (Фінал тура WTA-2019); пераможца 27 турніраў WTA (з іх 15 у адзіночным разрадзе); бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года ў міксце.

У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2011); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

У 2015—2016 гг. прафесійна гуляла ў крыкет (Twenty20).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Player Profile // WTA website
Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Спартсмены некалькіх відаў спорту
Нарадзіліся 24 красавіка
Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
Першыя ракеткі свету (жанчыны)
Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Нарадзіліся ў Квінслендзе
Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчын
Крыкетчыкі Аўстраліі
Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе
Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Тэнісісты Аўстраліі
Тэнісісты паводле алфавіта
Спартсмены паводле алфавіта
Асобы
Нарадзіліся ў 1996 годзе