wd wp Пошук:

Эстонская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхата

Эстонская праваслаўная царква (эст.: Moskva Patriarhaadi Eesti Õigeusu Kirik, MPEÕK) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі.

Гісторыя

У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.

10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.

У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас.

У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату.

Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.

У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1].

У 1990-х гадах была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай.

Доўгі час царква не магла атрымаць дзяржаўнай рэгістрацыі[2]. У пачатку 2000-х гадоў, дзякуючы судзеянню дыпламатаў Расійскай Федэрацыі, атрымала дзяржаўную рэгістрацыю[3].

Епіскапы

Епархіі

Гл. таксама

Зноскі

  1. ПРАВОСЛАВИЕ В ЭСТОНИИ Архівавана 13 снежня 2019.
  2. Православную церковь Московского патриархата вновь отказываются регистрировать
  3. Состоялась регистрация устава Эстонской Православной Церкви Московского Патриархата Архівавана 14 мая 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата