wd wp Пошук:

Талінская епархія

Талінская епархія (эст.: Tallinna piiskopkond, да 1945 года — Рэвельская епархія) — епархія Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата з цэнтрам у горадзе Талін у Эстоніі.

Гісторыя

У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.

10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.

У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1].

Талінская і Эстонская епархія, па дадзеных на 1 студзеня 1965 года, улучала 90 прыходаў, у тым ліку 57 эстонскіх, 20 рускіх і 13 змяшаных.

Пастановай Свяшчэннага сінода РПЦ ад 30 мая 2011 года ў складзе Эстонскай Праваслаўнай Царквы ўтворана Нарвская епархія[2].

Благачынні (Дабрачынні)

Зноскі

  1. ПРАВОСЛАВИЕ В ЭСТОНИИ Архівавана 13 снежня 2019.
  2. ЖУРНАЛЫ заседания Священного Синода от 30 мая 2011 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Талінская епархія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе