wd wp Пошук:

Эспрыт Пэзен

Эспрыт Пэзен (фр.: Esprit Pezenas; 1692, Авіньён — 1776) — французскі астраном і матэматык.

Біяграфія

У 1709 годзе ўступiў у ордэн езуітаў. Па заканчэннi вучобы выкладаў фiзiку, логiку, метафiзiку ў езуiцкiм калегiуме. У 1728 годзе атрымаў кафедру гiдраграфii ў Марселi, а ў 1749 стаў дырэктарам абсерваторыi ў гэтым горадзе. Навуковая праца Э. Пэзена пачалася ў 1740 годзе з работ па матэматыцы. Пасля паездкi ў Парыж у 1749 годзе вучоны-езуiт атрымаў грошы на рамонт абсерваторыi i купіў тэлескопы ў Англii. Марсельская абсерваторыя з 1755 года стала цi не самай сучаснай у Еўропе. Э. Пэзен апублiкаваў шэраг работ па гiдраграфii, некалькi трактатаў па марской астраномii, у якiх выклаў прынцыпы выкарыстання астранамiчных iнструментаў. Ён надрукаваў шэраг артыкулаў па вызначэнні геаграфiчнай даўгаты — ключавой астранамiчнай праблемы таго часу. Адыграў важную ролю ў распаўсюджваннi ў Францыi значных твораў англiйскiх вучоных у галiне матэматыкi i оптыкi. З прычыны пагаршэння становiшча езуiтаў у Францыi, мусiў у 1763 годзе пакiнуць Марсель i пасялiцца ў родным Авіньёне, дзе і памёр.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1692 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Авіньёне
Катэгорыя·Астраномы Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1776 годзе