wd wp Пошук:

Эрнст Віхерт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віхерт.

Эрнст Віхерт (18 мая 1887, Форстхауз, — 24 жніўня 1950, Ірыкон, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.

Эрнст Віхерт

Напісаў раманы «Уцёкі» (1916), «Воўк мёртвых» (1924), вершы, апавяданні, эсэ. Стан Германіі пасля Першай сусветнай вайны абмаляваў у раманах «Маёрша» (1934), «Пастуховая навела» (1935), «Лясы і людзі» (1936), «Тобіяс» (1938). За выступы супраць гітлерызму Віхерт быў у 1938 заключаны ў канцлагер Бухенвальд, дзе знаходзіўся 2 месяцы, пасля чаго яму было забаронена друкавацца. З 1948 года жыў у Швейцарыі. Апублікаваў кнігу пра Бухенвальд «Лес мерцвякоў» (1946) і раман «Дзеці Гераніма» (1945-47). Апошнія творы — мемуары «Гады і часы» (1948) і навела «Суддзя» (1948).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118632361 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Ernst Wiechert // Brockhaus Enzyklopädie
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Цюрых
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных