wd wp Пошук:

Эрвін фон Віцлебен

Іоб-Вільгельм Георг «Эрвін» фон Віцлебен (ням.: Job-Wilhelm Georg “Erwin” von Witzleben; 4 снежня 1881, Брэслау, Сілезія — 8 жніўня 1944, Берлін) — нямецкі военачальнік (з 1940 — фельдмаршал). Дзеяч антынацысцкай апазіцыі, удзельнік змовы 20 ліпеня, за ўдзел у якой прысуджаны да смяротнага пакарання. 

Удзел у Другой сусветнай вайне

У Другую сусветную вайну ўступіў на пасадзе камандуючага 1-й арміяй. Падчас польскай кампаніі яго армія займала «Заходні вал» на Заходнім фронце і паспяхова адбіла Саарскі наступ французаў. У лістападзе 1939 атрымаў чын генерал-оберста (генерал-палкоўніка).

На першым этапе французскай кампаніі армія пад камандаваннем Вицлебена здзейсніла манеўр з выхадам на «лінію Мажыно». На наступным этапе яна ўдзельнічала ў акружэнні 2-й французскай групы армій. 24 чэрвеня 1940 года Віцлебен быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа, 19 ліпеня 1940 года яму быў прысвоены чын фельдмаршала.

З 15 сакавіка 1941 — камандуючы групай армій «Д» і камандуючы на Захадзе. Імкнуўся стварыць пастаянныя берагавыя абарончыя збудаванні з мэтай, каб прадухіліць магчымую высадку саюзнікаў на ўзбярэжжы Францыі, але з-за недахопу працоўнай сілы гэта яму не ўдалося зрабіць. 21 сакавіка 1942 года звольнены ў адстаўку па стане здароўя. Жыў у сваім маёнтку каля Патсдама.

Зноскі

  1. 1 2 Erwin Witzleben // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Erwin Von Witzleben // Discogs — 2000.
  3. 1 2 Erwin von Witzleben // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Кавалеры Ганзейскага крыжа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Арыстакратыя Германіі
Катэгорыя·Военачальнікі Германіі
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Змова 20 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Манархісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа
Катэгорыя·Асобы