wd wp Пошук:

Эрвін Неер

Эрвін Неер або Неэр(ням.: Erwin Neher; нар. 20 сакавіка 1944, Ландсберг-на-Леху, Германія) — нямецкі біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Б. Закманам за “адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках”.[7] Разам з Закманам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.[8][9][10][11]

Біяграфія

Эрвін Неер нарадзіўся ў сям’і Франца і Элізабет Неер (у дзявоцтве Пфайфер). Бацька — супрацоўнік кампаніі па вырабу малочных прадуктаў, маці — настаўніца. Мае дзве старэйшыя сястры.

Вывучаў фізіку ў Тэхнічным універсітэце Мюнхена з 1963 па 1966 год.

У 1966 годзе быў узнагароджаны стыпендыяй Фулбрайта для вучобы ў ЗША. Правёў год ва ўніверсітэце Вісконсін-Мадзісана і атрымаў ступень магістра ў галіне біяфізікі.

З 1972 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі Планка ў г. Гётынген, з 1983 года — кіраўнік аддзела.

Аўтар навуковых прац па малекулярнай біялогіі клеткі.

Распрацаваў метады тэстыравання і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1998).

У 1978 годзе пабраўся шлюбам з Евай-Марыяй Неер, ад якой мае 5 дзяцей.

У 2003 годзе Неер быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.[12]

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Erwin Neher // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Erwin Neher // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. NNDB — 2002.
  5. https://www.ae-info.org/ae/User/Neher_Erwin
  6. https://royalsociety.org/people/erwin-neher-11998
  7. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1991(нявызн.). Nobelprize.org. Праверана 16 May 2011.
  8. Neher E, Sakmann B (March 1992). “The patch clamp technique”. Scientific American 266 (3): 44–51. doi:10.1038/scientificamerican0392-44. PMID 1374932.
  9. Neher E (1992). “Correction for liquid junction potentials in patch clamp experiments”. Methods in Enzymology. Methods in Enzymology 207: 123–31. doi:10.1016/0076-6879(92)07008-C. ISBN 978-0-12-182108-1. PMID 1528115.
  10. Neher E (September 1988). “The use of the patch clamp technique to study second messenger-mediated cellular events”. Neuroscience 26 (3): 727–34. doi:10.1016/0306-4522(88)90094-2. PMID 2462183. https://archive.org/details/sim_neuroscience_1988-09_26_3/page/727.
  11. Neher E, Sakmann B, Steinbach JH (July 1978). “The extracellular patch clamp: a method for resolving currents through individual open channels in biological membranes”. Pflügers Archiv 375 (2): 219–28. doi:10.1007/BF00584247. PMID 567789.
  12. Notable Signers(нявызн.) (недаступная спасылка). Humanism and Its Aspirations. American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біяфізікі Германіі
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка