wd wp Пошук:

Эразм Цёлак

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эразм Цёлак, у лацінізаванай форме Вітэлій (Vitellius; 1474, Кракаў — 9 верасня 1522) — дзяржаўны дзеяч Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат.

Нарадзіўся ў беднай мяшчанскай сям’і. Атрымаўшы годнасць магістра пасля Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Цёлак з 1494 знаходзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім і займаў пасаду сакратара велікакняскай канцылярыі, а з 1499 — пробашча і каноніка Віленскай капітулы. Здабыў любоў і падтрымку вялікага князя Аляксандра. У 1502 атрымаў шляхецтва, а ў 1503 быў прызначаны плоцкім біскупам.

Мецэнат і апякун Міколы Гусоўскага. 1490-я гады шмат падарожнічаў па Беларусі, відавочна мог наведаць і тыя мясціны, адкуль паходзіў будучы паэт. Ва ўсякім разе, Эразм Цёлак адыграў важную ролю ў жыцці паэта, пра што ён, не называючы імені свайго мецэната, кажа на пачатку «Песні пра зубра».[3]

Эразм Вітэлій неаднаразова выконваў складаныя дыпламатычныя даручэнні ад імя Вялікага Княства і Кароны. Ён узначальваў пасольскія місіі ў Ватыкан у 1501, 1505 і 1518—22 г.

Асноўнай мэтай пасольскай місіі, узначаленай Эразмам Цёлкам, было стварэнне шырокай кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства, якія пагражалі бяспецы ўсёй Еўропы. Актыўна працуючы ў Рыме дзеля рэалізацыі гэтага плана, Вітэлій сутыкнуўся з інтрыгамі сваіх супернікаў у Польшчы — прымаса Я. Ласкага, біскупа А. Крыцкага ды інш. Польскія можнаўладцы не маглі дараваць хуткага ўзвышэння чалавеку нязнатнага роду, асабліва калі кіраўнік пасольства пачаў дамагацца ў Ватыкане кардынальскай шаты без згоды сената і караля. Магчыма, адносіны з польскай духоўнай элітай ускладняліся яшчэ і тым, што ў прамовах, сказаных у Аўгсбургу і Ватыкане і выдадзеных у 1519 у Рыме, Вітэлій не хаваў сваіх сімпатыяў да Вялікага Княства Літоўскага.

Паддаўшыся ціску з боку арыстакратычных колаў Польшчы, у 1521 Жыгімонт I, вялікі князь ВКЛ і польскі кароль, адхіліў Эразма Цёлка ад выканання абавязкаў пасла, адмаўляючыся ад ідэі стварэння ваенна-палітычнага аб’яднання еўрапейскіх краін супроць Турцыі. Усведамляючы, што такое рашэнне караля касуе вынікі шматгадовых намаганняў па стварэнні блока і ставіць пад удар аўтарытэт і інтарэсы ВКЛ і Кароны, пасольская місія, заручыўшыся падтрымкаю Льва X, на свой одум вырашыла застацца ў Рыме і працягваць дыпламатычную дзейнасць. У гэты складаны для Эразма Вітэлія час Гусоўскі звяртаецца да яго са словамі падтрымкі і суцяшэння ў вершы, які так і называецца — «Суцяшэнне». Слушнасць рашэння кіраўніка місіі, хоць і пасля яго смерці, усё ж была прызнаная каралём, які адзначыў, што паслы выконвалі свае абавязкі «сумленна і слаўна».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2020.
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 19 кастрычніка 2020.
  3. А. Жлутка. Мікола Гусоўскі… (2010)
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 1522 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1474 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных